Савет Бяспекі ААН адхіліў просьбу Расіі абмеркаваць новы закон аб дзяржаўнай мове ва Украіне

21 мая 2019

Пяцёра членаў выказаліся ў падтрымку пасяджэння, чацвёра ўстрымаліся, а  шасцёра - супраць. Гэта ЗША, Францыя, Вялікабрытанія, Польшча, Бельгія і Германія. Пастпрадстаўнік  Расіі пры ААН сказаў, што ініцыятыва  не звязаная з інаўгурацыяй Зяленскага.