Савет Бяспекі ААН сёння збіраецца на нечарговае пасяджэнне

15 мая 2018

Яно склікана па ініцыятыве Кувейта ў сувязі з сітуацыяй у сектары Газа.

Напярэдадні ў сутыкненнях з ізраільскімі сілавікамі загінулі амаль 60 палесцінцаў, якія выйшлі на вуліцы, пратэстуючы супраць пераносу пасольства ЗША ў Ізраілі з Тэль-Авіва ў Іерусалім. Палесціна, а разам з ёй і Турцыя аб’явілі трохдзённую жалобу па ахвярах. Асудзілі насілле ў рэгіёне Сірыя, Саудаўская Аравія, Катар, Бахрэйн, Венесуэла, Францыя. Шакаваныя супрацьстаяннем улады Вялікабрытаніі і Германіі.