Савет Бяспекі ААН сёння разгледзіць сітуацыю ў сірыйскай правінцыі Ідліб

7 сентября 2018

Пазачарговае пасяджэнне пройдзе з ініцыятывы ЗША. Вашынгтон хоча абмеркаваць рызыкі, звязаныя з пагрозай ужывання Дамаскам хімзброі. Пра гэта заявіла пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Хейлі. Пры гэтым генсак арганізацыі Антоніу Гутэрыш выказаў меркаванне, што ў выпадку пачатку ваеннай аперацыі ў Ідлібе можа адбыцца гуманітарная катастрофа. Вашынгтон раней заклікаў Сірыю і яе саюзнікаў устрымацца ад поўнамаштабнага наступу ў правінцыі. У заяве, распаўсюджанай пастаянным прадстаўніцтвам ЗША, гаворыцца пра неабходнасць даць шанц палітычнаму ўрэгуляванню. Нагадаем, правінцыя Ідліб застаецца апошнім апірышчам баевікоў.