Пагадненні аб стварэнні найбуйнейшай на планеце зоны свабоднага гандлю дасягнулі 12 дзяржаў Ціхаакіянскага рэгіёна

6 октября 2015

(Гэта ЗША, Японія, Мексіка, Аўстралія, Бруней, Канада, Чылі, Малайзія, Новая Зеландыя, Перу, В'етнам і Сінгапур). У сукупнасці гэтыя краіны вырабляюць каля 40% сусветнага ВУП. Праект "Ціхаакіянскага партнёрства" мае на мэце скарачэнне гандлёвых бар'ераў, усталяванне агульных стандартаў аплаты працы і экалагічных норм вытворчасці.

Сусветныя СМІ ўжо называюць гэтае пагадненне самым маштабным за пакаленне. На ўзгадненне ўмоў спатрэбілася пяць гадоў цяжкіх перамоў. Дадзены праект з’яўляецца ключавым у праграме амерыканскага лідара Барака Абамы. Супраць выступалі эколагі і прафсаюзы, заяўляючы, што яго рэалізацыя прывядзе да беспрацоўя ў ЗША. Кангрэс павінен у найбліжэйшыя 90 дзён разгледзець дакумент і прагаласаваць за яго.