Складанай застаецца становішча ў сірыйскім Алепа

11 августа 2016

Паводле даных інфармагенцтва САНА, сама меней, 14 чалавек загінулі, больш як 40 пацярпелі з-за начных абстрэлаў баевікамі жылых кварталаў. Паведамляецца, што сярод параненых шмат жанчын і дзяцей. З сённяшняга дня ў раёне Алепа баявыя дзеянні будуць цалкам спыняцца на тры гадзіны за суткі: з 10:00 да 13:00. Гэта неабходна, каб гарантаваць бяспеку праходжання гуманітарнай дапамогі для мясцовых жыхароў.