Скандал у Італіі

18 декабря 2013

Улады расследуюць факты жорсткага абыходжання да нелегальных мігрантаў і правяраюць умовы, у якіх утрымліваюцца бежанцы на востраве Лампедуза. У панядзелак адзін з мясцовых тэлеканалаў паказаў аматарскі відэазапіс з міграцыйнага цэнтра, зняты мігрантам з Сірыі. На кадрах раздзетых бежанцаў паліваюць сродкамі дэзінфекцыі. Абурэнне грамадскасці выклікана нават не самой працэдурай, а яе арганізацыяй. Мужчыны і жанчыны з мусульманскіх краін праходзяць працэдуру сумесна, яны падоўгу чакаюць сваёй чаргі. Дарэчы, цэнтр для нелегальных мігрантаў на Лампедузе і раней прыцягваў увагу італьянскіх журналістаў і праваабаронцаў. Востраў, размешчаны на паўднёвай мяжы Еўрасаюза, лічыцца галоўнымі марскімі варотамі для нелегальнай іміграцыі ў Еўропу.