Скандал у арміі ФРГ

24 мая 2018

Вайскоўцы недалічыліся 75 адзінак агнястрэльнай зброі. Таксама зніклі амаль 60 тысяч боепрыпасаў. Аб гэтым паведамляе часопіс "Шпігель", спасылаючыся на дакументы Бундэсвера. Восенню мінулага года ваенная контрразведка Германіі пачала расследаванне каля 400 выпадкаў магчымага праяўлення правага экстрэмізму. Падставай для гэтага стаў іншы скандал. У радах узброеных сіл выявілі правага экстрэміста Франка А. Ён рыхтаваў тэракт у Германіі і мог мець саўдзельнікаў.