Сітуацыю на ўсходзе Украіны абмяркуе Пастаянны савет АБСЕ

31 января 2017

Рэзкае абвастрэнне сітуацыі на ўсходзе Украіны. Напружанае становішча захоўваецца ўжо трэція суткі. Актыўныя баі ў прамзоне Аўдзееўкі разгарнуліся ў нядзелю. Як заяўляе штаб АТА, апалчэнцы спрабавалі захапіць пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў. Пасля масіўнага абстрэлу пачалі штурмаваць населены пункт. Паводле розных звестак, загінулі ад 7-мі да 15-ці чалавек. Дзясяткі параненыя. Сярод пацярпелых і мірныя жыхары. Гукі стрэлаў чутныя ў прыгарадзе Данецка, сяле Макееўка, і наваколлях горада Ясінаватая. Абстрэламі сур'ёзна пашкоджаны аб'екты інфраструктуры. Тысячы жыхароў Данецкай вобласці засталіся без вады, электрычнасці і цеплазабеспячэння. А ў рэгіёне - 20-градусныя маразы. У Данецку абясточана шахта імя Засядзькі. Пад зямлёй апынуліся заблакіраваныя звыш 200 гарнякоў. Зараз МНС самаабвешчанай ДНР голымі рукамі выслабанілі большасць людзей на паверхню.

Сёння сітуацыю ў Аўдзееўцы абмяркуе Пастаянны савет АБСЕ. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка таксама заклікаў склікаць экстраннае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы. Яно можа прайсці ў фармаце відэаканферэнцыі. А заўтра ў Мінску адбудзецца планавая сустрэча перагаворшчыкаў ад Украіны, АБСЕ і Расіі.