Сітуацыя ва Украіне выходзіць з-пад кантролю

21 января 2014

Разлютаваныя сутыкненні не сціхаюць трэція суткі. У цэнтры Кіева барыкады, згарэлыя аўтобусы і аўтамабілі. Абарону трымаюць атрады спецназа, але ў іх ляцяць камяні і бутэлькі з палымянай сумессю. У выніку атак радыкалаў раненні атрымалі больш як 160 супрацоўнікаў міліцыі і байцоў Беркута, 80 з іх шпіталяваныя. У пацярпелых закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы, апёкі, колата-рэзаныя раны і атручванне невядомымі рэчывамі. Ёсць пацярпелыя сярод журналістаў, а таксама сярод удзельнікаў беспарадкаў - у аднаго з іх узарвалася ў руках самаробная граната. Мужчыне ампутавалі кісць рукі. Яшчэ трое засталіся без вачэй. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што ў чацвер Вярхоўная рада збярэцца на пазачарговую сесію, на якой, магчыма, будзе прынята рашэнне аб увядзенні надзвычайнага становішча. Сума шкоды ад пагромаў набліжаецца да 2 мільёнаў долараў. Назіральнікі сыходзяцца ў меркаванні, што сітуацыю ў Кіеве зараз не кантралюе цалкам ніхто - ні ўкраінская ўлада, ні лідары апазіцыі. Гэта пацвердзілі падзеі апошніх дзён. У сваю чаргу міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што, на яго думку, нестабільнасць ва Украіне можа быць выгадная камусьці за мяжой.