Сірыйскія войскі вызвалілі яшчэ 5 кварталаў ва ўсходняй частцы Алепа

7 декабря 2016

Усяго ўрадавая армія  адбіла ў баевікоў ужо 35. Аперацыя  ваенных па ліквідацыі  экстрэмістаў працягваецца. За апошнія суткі ў бяспечныя раёны Алепа выйшлі больш за 300 мірных жырахоў.

Тым часам Вашынгтон плануе дамовіцца з Масквой наконт прадаўжэння перамоў па Сірыі. Як заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Керы, нават калі ўрадавыя войскі арабскай рэспублікі ўсталююць поўны кантроль над Алепа, кровапралітная вайна не спыніцца. Сітуацыя ў Сірыі застанецца складанай, без палітычнага рашэння не абысціся, падкрэслівае Дзярждэп ЗША.