Наймацнейшыя дажджы прайшлі практычна па ўсёй Польшчы

23 августа 2016

Наймацнейшыя дажджы з навальніцамі і ветрам прайшлі практычна па ўсёй Польшчы. Ратавальнікі атрымалі каля 350 званкоў. Дзясяткі аўтамабіляў пашкоджаныя дрэвамі. У Лодзінскім ваяводстве затопленыя ніжнія паверхі дамоў. Але самая складаная сітуацыя - на поўдні краіны. Тут напярэдадні прайшоў сапраўдны тарнада. 8 дамоў засталіся без дахаў.