У прыярытэце сацыяльная сфера, вырастуць і зарплаты - 2022 год у лічбах абмеркавалі ў парламенце Беларусі

10 декабря 2021

Наступны год у лічбах абмеркавалі сёння ў беларускім  парламенце. Колькі грошай будзе, на што іх патрацім, дзе рэзервы для росту і як сітуацыя на сусветных рынках паўплывае на наш экспарт і інвестыцыі? На пытанні дэпутатаў і сенатараў адказваў прэм'ер-міністр. Даходы і выдаткі галоўнага кашалька краіны лічылі, зыходзячы з росту ВУП менш чым на працэнт.  У прыярытэце сацыяльная сфера (адукацыя, ахова здароўя), вырастуць і зарплаты. Фонд пацяжэе на 8 %. Павялічыцца і бюджэтная падтрымка экспарту на 20 %. А закупкі беларускай тэхнікі вырастуць амаль на трэць. Страты ў знешніх продажах на Захадзе мы кампенсуем пастаўкамі ў Расію, Азію і Афрыку. Па прытоку інвестыцый прагнозы асцярожныя, рост крыху большы за 3 %.  

У першым чытанні галоўны фінансавы дакумент разгледзіць Палата прадстаўнікоў 15 снежня. Сёння ж, адказваючы на пытанні парламентарыяў, закранулі і тэму контрсанкцай, і ці адчуе іх наш пакупнік. Нагадаем, з 1 студзеня Беларусь уводзіць харчовае эмбарга на шэраг імпартных тавараў з недружалюбных нам краін. Як адзначыў прэм'ер-міністр, мы прааналізавалі вопыт расійскіх партнёраў, якія пайшлі на такі крок у 2014 годзе. Пры гэтым у спіс трапілі тавары, якія з лішкам вырабляюцца на беларускіх прадпрыемствах.