Цыгарэты ў Брытаніі будуць прадавацца ў аднатыпных упакоўках

12 марта 2015

Цыгарэты ў Брытаніі з мая 2016 будуць прадавацца ў аднатыпных упакоўках без фірмовых брэндаў. На пачках будуць толькі надпісы і малюнкі, якія папярэджваюць пра шкоду курэння. Тытунёвыя кампаніі ўжо паабяцалі ўвядзенне гэтай меры аспрэчыць у судзе. А пакуль Вялікабрытанія можа стаць трэцяй краінай у свеце пасля Ірландыі і Аўстраліі, дзе цыгарэты будуць прадавацца фактычна без маркіроўкі.