Мільярд долараў штрафу павінен заплаціць аўтаканцэрн "Фальксваген"

14 июня 2018

Мільярд долараў штрафу павінен заплаціць аўтаканцэрн "Фальксваген" за так званы дызельны скандал. Пракуратура нямецкага горада Браўншвейг абвінаваціла кампанію ў парушэннях пры інспекцыі аўтамабіляў. З-за памылкі супрацоўнікаў у продаж па ўсім свеце паступілі больш чым 10 мільёнаў дызельных аўто з праграмным забеспячэннем, што заніжала паказчыкі шкодных выкідаў у атмасферу.

"Фальксваген" сваю памылку прызнаў, штраф аспрэчваць не збіраецца.