Шторм "Мігель" дасягнуў берагоў Францыі

7 июня 2019

У некалькіх дэпартаментах на захадзе краіны ўведзены аранжавы ўзровень небяспекі. “Мігель” прыйшоў з Іспаніі і прынёс з сабою моцныя парывы ветру. Месцамі яны дасягаюць 130 кіламетраў за гадзіну. Павалены дрэвы, у рэгіёне парушаны чыгуначныя зносіны. Такая з'ява  незвычайная для гэтага часу года, адзначаюць метэаролагі.

А Заходнюю Польшчу  заліваюць дажджы. У горадзе Гожуў-Велькапольскі  падвалы і аўтастаянкі аказаліся затопленымі. Аўтамабілі літаральна праплываюць па вуліцах. У некаторых месцах узровень вады дасягае метра. Аварыйныя службы прыведзены ў павышаную гатоўнасць.