Жудасная знаходка на поўначы Малайзіі

25 мая 2015
Каля 140 магіл з астанкамі нелегальных мігрантаў знайшлі недалёка ад мяжы з Тайландам. Паводле звестак мясцовай паліцыі, у рэгіёне магло знаходзіцца да 30 незаконных лагераў, дзе ўтрымліваліся ўцекачы. Дакладную колькасць ахвяраў, а таксама прычыну і акалічнасці іх гібелі будуць высвятляць. Як паведамляюць улады Малайзіі, усе загінуўшыя - прадстаўнікі народнасці рахінджа. Яна патрапілі ў краіну з М'янмы.