Поўночны захад ЗША ліквідуе наступствы пасля магутнага зімовага шторму

16 декабря 2013

У выхадныя завеі прывялі да таго, што аэрапорты Нью-Ёрка, Вашынгтона, Бостана адмянілі звыш тысячы вылетаў. На дарогах складаная сітуацыя. Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Пенсільваніі. На засыпанай снегам дарозе вадзіцель не справіўся з кіраваннем. У Індыяне ў аварыі, справакаванай непагаддзю, загінуў малады чалавек, які ехаў з цырымоніі шлюбу са сваёй жонкай. У Мэне, Масачусецы і Канектыкуце тысячы дамоў засталіся без электраэнергіі.