Серыя тэрактаў у іракскай сталіцы адабрала 27 жыццяў

20 января 2014

Каля 70 чалавек параненыя. Сёння ў розных раёнах Багдада - як шыіцкіх, так і суніцкіх - узляцелі на паветра сем замініраваных аўтамабіляў. Адказнасць за выбухі пакуль не ўзяла на сябе ніводная з дзеючых у краіне радыкальных груповак. Паводле дадзеных ААН, мінулы год у Іраку стаў самым крывавым за апошнія пяць гадоў. У выніку нападзенняў былі забітыя амаль 9 тысяч чалавек.