Сенсацыйны даклад зрабілі ў брытанскім Цэнтры сацыяльнай справядлівасці

23 апреля 2015

Паводле іх інфармацыі, у Еўрасаюзе квітнее гандаль людзьмі. На думку даследчыкаў, барацьба з тымі, каго яны завуць "сучаснымі рабагандлярамі", не прынесла значных поспехаў, бо Інтэрнэт і адчыненыя межы ўсярэдзіне ЕС спрашчаюць увоз нелегальных мігрантаў. Паводле справаздачы, тысячы дзяцей, мужчын і жанчын становяцца ахвярамі злачынных груповак, якія прымушаюць іх да прастытуцыі, рабскай працы і злачыннай дзейнасці. Па даных Еўракамісіі, за апошнія тры гады ахвярамі злачынных сіндыкатаў сталі 30 тысяч чалавек.