Сёння ў Турцыі адзначаецца Дзень рэспублікі

29 октября 2015

29 кастрычніка 1923 года былі ўнесеныя папраўкі ў канстытуцыю, вынікам якіх стаў распад Асманскай імперыі. З нагоды нацыянальнага свята ў краіне паўсюдна праходзяць урачыстыя мерапрыемствы і святочныя шэсці. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана з Днём рэспублікі. У віншаванні гаворыцца, што паміж краінамі, у тым ліку на пляцоўках міжнародных арганізацый і структур, дасягнуты высокі ўзровень супрацоўніцтва. Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на далейшае ўмацаванне сувязяў паміж Беларуссю і Турцыяй.