Сёння ў свеце адзначаюць Дзень святога Патрыка

17 марта 2017

Сёння ў розных краінах свету адзначаюць Дзень святога Патрыка. Хрысціянскі святы стаў не толькі апекуном Ірландыі, але і адным з яе сімвалаў. З нацыянальным святам Прэзідэнта Ірландыі Майкла Хігінса павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Дзень святога Патрыка не магчыма ўявіць без касцюмаваных зялёных парадаў. Зялёнае адзенне носіць нават каралева Вялікабрытаніі. У вялікіх гарадах у гэты дзень зялёнымі становяцца нават элементы ландшафту: так, у Сіднеі падсвятляюць зялёным Оперны тэатр, а ў Чыкага падфарбоўваюць раку.