Сёння ў Бруселі пройдзе няпланавая сустрэча еўрагрупы

20 февраля 2015

Прадстаўнікі 19 краін-удзельніц разгледзяць пагадненне з Грэцыяй па прадаўжэнні крэдытнай праграмы. Напярэдадні Афіны афіцыйна папрасілі Брусель не спыняць крэдытаванне нацыянальнай эканомікі яшчэ паўгода. Аднак міністр фінансаў Германіі назваў прапановы Грэцыі неканструктыўнымі, перадае ТАСС. Адзначым, сённяшняя сустрэча будзе трэцяй па ліку. Калі і яна не прынясе выніку, то на пачатак вясны ў Грэцыі не будзе грошай для пагашэння сваіх абавязацельстваў і краіна можа стаць банкрутам.