Амур ля Хабараўска сёння перавысіў крытычную адзнаку ў 7 метраў

22 августа 2013
Гэта пагражае затапленнем горада. У небяспецы і Камсамольск, і Нікалаеўск-на-Амуры, а таксама прылеглыя раёны. У сувязі з гэтым МНС прагназуе падтапленне жылых дамоў, будынкаў і пабудоў, размешчаных у нізкапойменных месцах і нізінах, паблізу ад рэк і ўздоўж берагавой паласы. На гэты момант у Хабараўскім краі ўжо падтоплена 237 жылых дамоў, у іх ліку 18 у самім горадзе. У ліквідацыі наступстваў паводкі задзейнічаны больш за чатыры з паловай тысячы чалавек і каля тысячы адзінак тэхнікі.