70-годдзе адзначае народны артыст Расіі і Украіны Уладзімір Бортка

7 мая 2016

 З юбілеем кінарэжысёра павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Свой першы фільм "Канал" Уладзімір Бортка зняў у 29 гадоў. І адразу быў адзначаны прызамі кінафестываляў у Кіеве і ў Свярдлоўску. Дэбютам у вялікім кіно стаў фільм "Камісія па расследаванні". Усесаюзную вядомасць рэжысёру прынесла карціна "Бландзінка за вуглом". А сусветнае прызнанне - экранізацыя аповесці Булгакава "Сабачае сэрца".