Саудаўская Аравія абвясціла пра стварэнне антытэрарыстычнай ісламскай кааліцыі

15 декабря 2015

У яе ўвайшлі 34 краіны, у тым ліку Турцыя, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Бахрэйн, Катар, Іарданія, Ліван, Егіпет, Туніс і Марока. Міністр абароны Саудаўскай Аравіі паведаміў, што кааліцыя будзе ўзгадняць свае дзеянні ў Іраку і Сірыі з іншымі краінамі і міжнароднымі інстытутамі. Аб'яднанне не будзе засяроджвацца толькі на барацьбе з экстрэмісцкай групоўкай "Ісламская дзяржава". Яно гатовае процідзейнічаць любой тэрарыстычнай арганізацыі, якая стварае пагрозу насельніцтву гэтых краін. Кааліцыя мае намер весці барацьбу з баевікамі ў Іраку, Лівіі, Егіпце, Афганістане і Сірыі.