Сантэхнік з Нью-Ёрка выйграў 136 мільёнаў долараў

5 июня 2015

56-гадовы мужчына сарваў джэк-пот, адгадаўшы ўсе 6 лікаў папулярнай у ЗША латарэі "Паўэрбол". Праўда, як паведамляюць арганізатары, шчасліўчык прыйшоў па грошы толькі праз некалькі тыдняў пасля выйгрышу. Новаспечаны мільянер распавёў, што запаветныя лікі адзначыў абсалютна выпадкова і пакуль не ведае, як распарадзіцца з гэтай сумай.