Саакашвілі затрыманы ў Кіеве, яму пагражае да пяці гадоў турмы

5 декабря 2017

Мы працягваем сачыць за падзеямі ў Кіеве. Некалькі хвілін таму прыхільнікі лідара "Рухі новых сіл" Міхаіла Саакашвілі вызвалілі яго, узламаўшы заднія дзверы мікрааўтобуса, у якім затрыманага спрабавалі павезці на допыт. Нагадаем, раніцай пасля вобыску былы прэзідэнт Грузіі забраўся на дах васьміпавярховага дома, дзе жыве, і пагражаў саскочыць. Праз некалькі хвілін яго знялі і сілай пасадзілі ў мікрааўтобус.

Гэтымі хвілінамі Саакашвілі і яго прыхільнікі накіраваліся да парламента з заклікам адстаўкі прэзідэнта Украіны і ўрада. І сёння ў генпракуратуры паведамілі, што пры вобыску памяшкання, у якім жыў саратнік экс-прэзідэнта Грузіі, знойдзены ўкраінскі пашпарт Саакашвілі. Раней ён абвінаваціў украінскую паліцыю ў крадзяжы пашпарта.