З пачатку акцый "жоўтых камізэлек" у Францыі прыцягнутыя да адказнасці амаль 2 000 чалавек

14 февраля 2019

У Францыі з пачатку масавых акцый "жоўтых камізэлек" за праяву насілля і парушэнне грамадскага парадку прыцягнутыя да адказнасці амаль 2 000 чалавек. Паводле слоў французскага прэм'ера Эдуарда Філіпа, прысудаў па крымінальных справах чакаюць яшчэ паўтары тысячы французаў. Да пратэстаў "жоўтых камізэлек" далучыліся жыхары Партугаліі і Бельгіі.