Рубрыка "Матчбол"

1 марта 2021
Мінскае "Дынама" афіцыйна трапіла ў плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі, з чым наш клуб і віншуем. А поспехаў жадаем у барацьбе за Кубак Гагарына. 

Сёння ў нашай рубрыцы "Матчбол" звернем увагу на біятлон, валейбол і таксама на бегавую гонку Bison Race, якая ўпершыню прайшла на стадыёне "Дынама".

Прывітанне ў першы дзень вясны ўсім аматарам спартыўнага ладу жыцця і гледачам спартыўных спаборніцтваў. У гэту пару года іх адбудзецца шмат. Аднак у сённяшнім выпуску нашай традыцыйнай рубрыкі "Матчбол" расставім акцэнты на тых падзеях, якія адбыліся напярэдадні. Пачнём з валейбола.

Лепшая валейбольная каманда краіны, "Мінчанка",  працягвае вырашаць задачу, якую перад ёй паставілі напачатку сезона - выйсці ў плэй-оф Адкрытага чэмпіянату Расіі па валейболе. Пакуль шанцы на гэта ёсць, аднак трэба перамагаць у некалькіх матчах, што засталіся ў канцы рэгулярнага чэмпіянату. У суботу да нас у госці прыехала адна з самых моцных каманд Еўропы - маскоўскае "Дынама". "Мінчанка" паказала гульню якасную супраць такога апанента, але масквічкі ў выніку былі лепшымі, 3:1. 

Адзначым, што ў складзе "Дынама" гуляе беларуская валейбалістка Ганна Клімец, якая з’яўляецца гульцом ратацыі. І ў Мінску, на жаль, на пляцоўцы не з’явілася. Тым не менш, гульнявую практыку так ці інакш нападаючай нацыянальнай зборнай Беларусі трэнерскі штаб расійскага клуба дае. У маі адбудуцца гульні кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы.

Зараз да біятлону. На гэтым тыдні зноў працягнецца Кубак свету, да завяршэння якога засталося толькі тры этапы. Зборная Беларусі будзе змагацца за самыя высокія вынікі. Пра гэта гавораць як біятланісты, так і трэнеры. 

Нагадаем, што ў выніку чэмпіянату свету, які завяршыўся 21 лютага, зборная Беларусі заняла 7 агульнакаманднае месца. У актыве нашай каманды - адзін бронзавы медаль, які заваявала Ганна Сола ў спрынце. Наперадзе  тры заключныя этапы. Спачатку два прыме чэшскае Нове-Места. А завершыцца сезон у шведскім Эстэрсундзе. 

І напрыканцы "Матчбола" забег, які сабраў аматараў здаровага ладу жыцця. Стадыённы фармат у рамках Bison Race адбыўся ўпершыню і ўвогуле з’яўляецца сусветнай тэндэнцыяй. Забег прайшоў у некалькіх групах, адкрывалі яго ў элітнай. Таксама прыняць удзел можна было ў каманднай гонцы. А завяршылася спаборніцтва дзіцячым забегам. 

Абавязкова глядзіце спорт, падтрымлівайце нашых спартсменаў. Але абавязкова спортам займайцеся самі. Вельмі хутка ўбачымся зноў.