Расію пазбавілі права выступаць на алімпіядах і чэмпіянатах свету

9 декабря 2019
Ні гімна, ні флага. Выканкам Міжнароднага антыдопінгавага агенцтва  прымае жорсткае рашэнне ў Лазане - адхіліць Расію ад усіх буйных спаборніцтваў, уключаючы Алімпійскія гульні і чэмпіянаты свету на 4 гады. Усходнія суседзі не змогуць  не толькі ездзіць на міжнародныя спаборніцтвы, але і прымаць іх. Праўда, чыстыя спартсмены змогуць выступаць, але пад нейтральным флагам і без нацыянальнай сімволікі на форме. Ёсць доказы таго, што ў перыяд з 2012 па 2015 у базу маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі ўносіліся змяненні  з мэтай схаваць дадатныя допінг-спробы расійскіх атлетаў. Расія ўжо заявіла, што звернецца ў спартыўны арбітражны суд у Лазане  для абскарджання рашэння WADA.