Расійскую сталіцу накрыў ураган

21 апреля 2018

Пацярпелі 20 чалавек. 3-месячнае дзіця з траўмамі даставілі ў Марозаўскую бальніцу. Паводле слоў урачоў, немаўля ў здавальняючым стане. Сталічны Дэпартамент транспарту заклікаў масквічоў устрымацца ад паездак на сваіх машынах і перасесці на метро і аўтобусы. Аўтаўладальнікаў папрасілі не паркавацца пад дрэвамі і хісткімі канструкцыямі. Парывы штармавога ветру дасягалі 25 метраў за секунду. Павалены дрэвы. Рэзка пахаладала. У ноч на нядзелю ў сталіцы Расіі чакаюцца мокры снег і дождж.