Расійскія СПА збілі два беспілотнікі ў Падмаскоўі, яшчэ два - у Бранскай вобласці

22 августа 2023

У Расіі спынілі чарговую спробу Кіева ажыццявіць тэрарыстычныя атакі беспілотнікамі. Паводле паведамленняў Мінабароны краіны, уначы СПА збілі два ўкраінскіх БПЛА ў Падмаскоўі, яшчэ два падавілі ў Бранскай вобласці сілы РЭБ. Абышлося без пацярпелых. У Краснагорску камера відэарэгістратара зняла выбліск ад выбуху. Пашкоджана некалькі аўтамабіляў. Відавочцы дзеляцца кадрамі абломкаў беспілотніка ў Сетцы.

У расійскім Мінабароны таксама адзначылі, што сёння ўначы Су-30 ВКС Расіі знішчыў разведвальны катэр ВСУ ў раёне расійскіх газаздабывальных установак у Чорным моры.