Расійскія касманаўты пабілі рэкорд знаходжання ў адкрытым космасе

3 февраля 2018
Аляксандр Місуркін і Антон Шкалераў усталёўвалі на антэне модуля "Зорка" найноўшую прымальную апаратуру. З-за цяжкасцяў пры рамонце МКС касманаўты правялі за межамі станцыі 8 гадзін 13 хвілін. Гэта значыць, на 6 хвілін перасягнулі папярэдняе дасягненне. Адзначым, рэкорд выключна расійскі. Сусветны - у амерыканскіх касманаўтаў - 8 гадзін 56 хвілін.