Расія заблакіравала заходні праект рэзалюцыі па хіматацы ў Сірыі

13 апреля 2017

Расія заблакіравала ў Савеце Бяспекі ААН заходні праект рэзалюцыі па хіматацы ў Сірыі. Праект напярэдадні прадставілі тры краіны - Вялікабрытанія, ЗША і Францыя. Яны ўсклалі адказнасць за тое, што здарылася, на сірыйскі ўрад. Усяго дакумент падтрымалі 10 членаў Савета Бяспекі. Акрамя Расіі супраць прыняцця рэзалюцыі прагаласавала і Балівія. Устрымаліся Казахстан, Эфіопія і Кітай. Нагадаем, інцыдэнт з магчымым выкарыстаннем хімічнай зброі адбыўся 5 красавіка ў правінцыі Ідліб. У выніку загінулі ад 80 да 100 чалавек, яшчэ каля 500 пацярпелі.