Расія сёння развітвалася з чалавекам, чый унёсак у сусветную гісторыю сапраўды вялізны

27 декабря 2013
23 снежня пайшоў з жыцця Міхаіл Калашнікаў. Вынаходніку самага надзейнага ў свеце аўтамата было 94 гады. Пахаванне прайшло ў Падмаскоўі на тэрыторыі Мыцішчанскага федэральнага комплексу. У апошні шлях вялікага расійскага збройніка праводзілі залпамі з аўтаматаў. Трохразовы жалобны ваенны салют зрабіла група 154 асобнага каменданцкага Праабражэнскага палка.