Расія гатовая аказаць падтрымку ўмеранай сірыйскай апазіцыі

24 октября 2015

Расія гатовая аказаць падтрымку з паветра ўмеранай сірыйскай апазіцыі на ўчастках, дзе так званая "Свабодная армія" ваюе супраць ісламістаў. З такой заявай выступіў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў. Па словах дыпламата, ваенная падтрымка апазіцыі абмяркоўвалася ў тым ліку і з сірыйскім прэзідэнтам Башарам Асадам, які выказаў гатоўнасць супрацоўнічаць са сваімі апанентамі, каб перамагчы агульнага ворага. Адзначым, зараз і ўрадавыя войскі Сірыі, і ўзброеная апазіцыя супрацьстаяць баевікам "Ісламскай дзяржавы", але таксама ваююць паміж сабой.