Рэзкае абвастрэнне ў Іраку

30 апреля 2016

Тысячы пратэстантаў штурмавалі будынак парламента ў так званай Зялёнай зоне Багдада - гэта раён, у якім размешчаныя ўрадавыя будынкі і замежныя дыпмісіі. Маніфестанты - прыхільнікі лідара шыітаў Муктады ас-Садра - уварваліся ў парламент пасля таго, як дэпутаты не змаглі выбраць кандыдатаў у новы кабмін. У выніку штурму некалькіх народных выбраннікаў пацярпелі. У горадзе абвешчаны рэжым надзвычайнай сітуацыі, армейскія падраздзяленні прыведзеныя ў поўную боегатоўнасць. Раней сёння на адным з ажыўленых рынкаў Багдада прагрымеў моцны выбух. Загінуў 21 чалавек. Дзясяткі людзей атрымалі раненні. У паліцыі паведамляюць, што мэтай нападу былі мусульмане-шыіты. Адказнасць за напад пакуль ніхто на сябе не ўзяў. У арганізацыі тэракта падазраюць баевікоў "Ісламскай дзяржавы".