Рэкорднай адзнакі дасягнулі паводкі ў Венецыі

13 ноября 2019
Узровень вады раніцай склаў 187 сантыметраў! Гэта самая крытычная адзнака за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. Метэаролагі б'юць трывогу: "Далей - горш". На горад рухаецца моцны Паўночны цыклон. Улады Венецыі ўжо сёння правядуць экстранную нараду. Чакаецца, што будзе абвешчаны рэжым бедства. Тым часам у Паўднёвай Італіі  найвышэйшы - чырвоны - узровень небяспекі! Рэгіён таксама працягваюць заліваць дажджы.