Расце колькасць ахвяр землетрасення на Філіпінах

15 октября 2013

Загінуўшымі лічацца 85 чалавек. Ратавальнікі разбіраюць завалы ў пошуках жывых. Землетрасенне магнітудай 7,2 сёння раніцай здарылася на поўдні краіны. За ім адбыліся 192 афтэршокі. На астравах Бахол, Себу і Сікіхор разбураныя дзясяткі будынкаў, парушана энергазабеспячэнне, пацярпелі аэрапорты і марскі порт. Падземныя штуршкі ў гэтым рэгіёне сталі самымі магутнымі за апошнія 23 гады.