Расце лік ахвяраў паводкі ў Індыі

4 августа 2013

Імкліва расце лік ахвяраў паводкі ў Індыі. У спісе загінуўшых ужо каля паўтары сотні чалавек, больш чым паўмільёна - засталіся без прытулку. Стыхія нанесла сур'ёзны ўрон і сельскай гаспадарцы. Сітуацыю пагаршаюць моцныя ліўні. Яны могуць выклікаць новыя разводдзі рэк.