Ракета-носьбіт "Саюз" з пілатуемым караблём стартавала з Байканура

15 декабря 2015

Касмічны карабель даставіць міжнародны экіпаж на МКС. У яго складзе расіянін, амерыканец і брытанец. Чакаецца, што стыкоўка "Саюза" з МКС адбудзецца праз 6 гадзін пасля старту. Новы экіпаж прабудзе на арбіце да 5 чэрвеня. За гэты час касманаўтам трэба правесці звыш 250-ці эксперыментаў, а таксама зрабіць выхад у адкрыты космас.