Пратэсты ў ЗША: У Вашынгтоне перакрылі подступы да Белага дома

4 июня 2020
Масавыя пратэсты ў ЗША супраць расізму не сціхаюць. Да амерыканскай сталіцы сцягнулі дадатковыя армейскія падраздзяленні. Подступы да Белага дома перакрыты. Прадстаўнік Пентагона заявіў аб поўнай гатоўнасці да падаўлення беспарадкаў, калі з імі не  справіцца паліцыя.

У Нью-Ёрку каменданцкая гадзіна не спыніла мітынгоўцаў - за апошнія суткі там затрыманы больш як паўтары тысячы чалавек. А рускамоўная суполка стварае патрулі для абароны ад марадзёраў. Колькасць затрыманых падчас дэманстрацый па ўсёй краіне падбіраецца да дзесяці тысяч. Паводле апошніх звестак,  у выніку пратэстаў загінулі не менш за 11 чалавек. Тым часам сенат ЗША заблакаваў рэзалюцыю, якая асуджала дзеянні Трампа падчас беспарадкаў. У прыватнасці, прэтэнзіі дэмакратаў былі звязаны з прымяненнем слёзатачывага газу супраць  тых, хто пратэстуе ля  Белага дома.