Пратэсты супраць забароны абортаў у Польшчы перараслі ў антыўрадавы рух

13 февраля 2021

Урад Польшчы, спрабуючы ўстанавіць свае парадкі ў суседніх краінах, не дастаткова ўвагі надае таму, што адбываецца пад носам. Жаночыя пратэсты забароны абортаў, якія стартавалі ў канцы кастрычніка, перараслі ў антыўрадавы рух. Да яго ўжо далучыўся бізнес, які пацярпеў ад лакдаўна, і незалежныя СМІ - іх жадаюць абкласці падаткамі і ў нейкай ступені пазбавіць свабоды. Грамадзянак Польшчы, дарэчы, ужо пазбавілі свабоды выбару. Іх прымушаюць нараджаць дзяцей, у якіх нават на ранніх тэрмінах цяжарнасці дэфекты плода. 60 % насельніцтва Польшчы супраць такога закона. Чаму дзяржава такая жорсткая да сваіх грамадзян? І як Беларускі саюз жанчын падтрымаў палячак у цяжкую хвіліну - у рэпартажы Ксеніі Лебедзевай.