Пратэсты супраць каранцінных мер у Швейцарыі, бестэрміновая акцыя медыкаў у Польшчы

24 сентября 2021

Кадры са Швейцарыі. У Берне паліцыя расстраляла гумовымі кулямі  ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць каранцінных мер. З 13 верасня ўрад пашырыў сферу ўжывання COVID-сертыфіката. Без спецыяльнага дакумента забаронена наведванне закрытых рэстаранаў, бараў, спартыўных залаў і музеяў. Сотні чалавек выйшлі на вуліцы горада з-за незадаволенасці новымі правіламі. У адказ на патрабаванне выконвання сваіх правоў людзі атрымалі жорсткі адпор ад паліцыі.  

Польская сістэма аховы здароўя памірае: бестэрміновая акцыя медыкаў

Свае правы спрабуюць адстойваць польскія медыкі. Бурныя акцыі пратэсту супраць невыносных умоў працы яны перамясцілі ў палаткі, усталяваныя насупраць офіса прэм'ер-міністра. Медсёстры, урачы, вадзіцелі хуткай дапамогі заснавалі гэты палатачны гарадок, каб дастукацца да прэм'ера Маравецкага і яго ўрада. Пасля 1,5 года пандэміі ў краіне чацвёртая хваля каранавіруса, а польская сістэма аховы здароўя памірае. Патрэбныя тэрміновыя рэформы, гавораць удзельнікі акцыі.