Пратэсты ў Барселоне набываюць усё больш радыкальнае адценне

17 октября 2019
У сталіцы Каталоніі  абвастраецца сітуацыя з набліжэннем усеагульнай забастоўкі: яна пройдзе заўтра. Але пратэсты з кожным днём набываюць усё больш радыкальнае адценне. Вартавыя парадку  - пад градам з бутэлек і камянёў. Амаль 100 пацярпелых з усіх бакоў - толькі за адну ноч. Згарэла не меней за шэсць  аўтамабіляў. Затрыманыя дзясяткі чалавек. Нягледзячы на сутычкі з праваахоўнікамі,  пратэстуючым  атрымалася заблакіраваць некалькі аўтамабільных трас. У тым ліку шашу, якая вядзе ў Францыю. Мадрыд сцягвае ў аўтаномію дадатковыя сілы паліцыі. Чакаецца, што заўтрашнія пратэсты могуць перавысіць па размаху маніфестацыі апошніх дзён.