Удзельнікі пратэстаў у Багдадзе штурмуюць урадавы квартал

25 октября 2019
Новая хваля беспарадкаў у Іраку. Сёння ўдзельнікі  пратэстаў уварваліся  ў зялёную зону Багдада. Там знаходзяцца ўрадавыя ўстановы і замежныя пасольствы. Сілы бяспекі для разгону акцыі выкарысталі слёзатачывы газ. Два чалавекі загінулі, больш за чатырыста  атрымалі раненні. Улады гавораць аб актывізацыі правакатараў. У некаторых гарадах дэманстранты падпальваюць дзяржаўныя ўстановы, патрабуючы адстаўкі ўрада, барацьбы з карупцыяй і беспрацоўем. Гэтай ноччу прэм'ер-міністр Ірака паведаміў пра планы правесці перастановы ў Кабінеце міністраў.