Працягваюцца пошукі дзіцяці, прапаўшага без вестак на Сямазеры

20 июня 2016

Ратавальнікі Расіі працягваюць шукаць дзіця, прапаўшае без вестак на Сямазеры. Паводле апошняй інфармацыі, падчас сплаву загінулі 13 дзяцей. Некалькі гадзін таму іх целы на апазнанне даставілі ў Маскву. Ахвярам трагедыі было ўсяго 12-13 гадоў, усе яны жыхары Масквы і Маскоўскай вобласці. У сувязі з трагедыяй у Карэліі і Маскве сёння аб'явілі дзень жалобы. Нагадаем, учора 47 падлеткаў і чацвёра інструктараў адправіліся ў турпаход па Сямазеры. У шторм дзве з трох лодак перакуліліся. 12 чалавек зараз знаходзяцца ў бальніцах. Па справе аб гібелі школьнікаў ужо затрыманыя пяць чалавек: дырэктар лагера, яго намеснік, 2 інструктары і важатая. Дарослыя думалі толькі пра сваё выратаванне, заявілі ў Следчым камітэце Расіі.