Прысутнасць войскаў ЗША у Еўропе - падмурак польскай палітыкі бяспекі

21 марта 2018

Гэта заявіў міністр замежных спраў краіны. Пры гэтым Яцэк Чапутовіч нагадаў, што Польшча стала адным з нямногіх членаў НАТА, якая выканала патрабаванне па расходах на абарону ў аб'ёме 2% ВУП. Нагадаем, раней Мінабароны Польшчы заявіла аб намеры пашырыць прысутнасць амерыканскіх вайскоўцаў на тэрыторыі краіны. Зараз там знаходзяцца каля 4 тысяч салдат у складзе бранятанкавай брыгады і шматнацыянальных сіл альянсу. Варшава вядзе перамовы наконт набыцця сістэмы супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны "Пэтрыят". Кошт пытання - больш чым 10 мільярдаў долараў.