Прэзідэнт Венесуэлы ажаніўся

17 июля 2013

Пра гэта Нікалас Мадура расказаў на нарадзе з губернатарамі ў Прэзідэнцкім палацы. Па словах лідара Баліварыянскай рэспублікі, цырымонія прайшла напярэдадні ў прысутнасці сваякоў. Жонкай стала Сілія Флорэс, з якой ён ужо шмат гадоў жыў у грамадзянскім шлюбе. Пасля перамогі Мадура на прэзідэнцкіх выбарах Флорэс стала першай лэдзі Венесуэлы. Яны пазнаёміліся дзякуючы Уга Чавесу. Флорэс і Мадура ўваходзілі ў склад кіраўніцтва Руху пятай рэспублікі, які ў 1998 годзе і прывёў да ўлады Уга Чавеса. Зараз Флорэс займае пасаду генпракурора Венесуэлы.