Прэзідэнт ЗША не выключае магчівасці рэформы ўсёй іміграцыйнай сістэмы ЗША

16 февраля 2019

Прэзідэнт ЗША увёў рэжым надзвычайнага становішча. Дональд Трамп выкарыстаў гэту магчымасць, каб выдзеліць сродкі на будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай. Кангрэс раней пагадзіўся толькі на фінансаванне загарод на суму менш як паўтара мільярдаў долараў. Але кіраўнік Белага дома мае намер асвоіць на гэта 8 мільярдаў. Ён таксама не выключае магчівасці рэформы ўсёй іміграцыйнай сістэмы ЗША.

Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША: "Такое ўжо шмат разоў рабілася і да мяне іншымі прэзідэнтамі. Напрыклад, з 77-га года лідары карысталіся надзвычайным становішчам, каб павялічыць сваю ўладу, і гэта рэдка станавілася для кагосьці праблемай. У многіх выпадках надзвычайнае становішча ўводзілася нават па менш значных прычынах, і нікога гэта не хвалявала. Нам трэба пазбавіцца ад наркотыкаў, банд і людзей, якія пазапраўна пранікаюць праз межы. Спыніць гэта вельмі цяжка. Але пры наяўнасці сцяны гэта будзе вельмі проста".

Прэзідэнту ЗША ўжо пагражаюць судамі. Першыя іскі паступілі ад незадаволеных фермераў Тэхаса, на чыёй зямлі плануюць пабудаваць агароджу. Губернатар Каліфорніі абвясціў, што штат гатовы судзіцца з адміністрацыяй Трампа і патрабаваць адмены надзвычайнага становішча. Наступнымі могуць стаць дэмакраты, якія незадаволеныя палітыкай кіраўніка Белага дома. Яны нагадалі лідару, што ён блытае свае паўнамоцтвы з абавязкамі кангрэса ЗША.